Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Мы з вамі не можам застацца абыякавымі да гэтай страшнай траге | Светлана Тихановская

Мы з вамі не можам застацца абыякавымі да гэтай страшнай трагедыі

У Варшаве адбылася жудасная трагедыя – у самым цэнтры сталіцы знайшлі згвалтаваную і ледзь жывую беларуску. Зараз дзяўчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.

Святлана Ціханоўская: «Мае думкі з беларускай Лізаветай, якая ў гэтыя хвіліны змагаецца за жыццё ў адным са шпіталяў Варшавы. Я ўсім сэрцам зычу ёй здароўя, а яе блізкім – сілаў і цярпення, каб перажыць гэтае гора.

Дзяўчына стала ахвярай гвалту, якому не можа быць ні тлумачэння, ні апраўдання. Я ўдзячная медыкам, якія робяць усё магчымае, каб выратаваць яе жыццё, і польскай паліцыі, якая ўжо знайшла і затрымала падазронага.

Зараз у інтэрнэце блізкія дзяўчыны збіраюць сродкі на аплату медычнай дапамогі і рэабілітацыі. Прашу вас падтрымаць збор па гэтай спасылцы».