Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шымоніце абмеркавалі змякчэнне | Светлана Тихановская

Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шымоніце абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве

Сёння беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шымоніце. На сустрэчы абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве. Святлана Ціханоўская прывітала прапанову працягнуць тэрмін відаў на жыхарства з аднаго да трох гадоў і пашырыць выдачу пашпартоў замежніка.

Беларуская лідарка падзякавала прэм’ерцы за падтрымку: «Я вельмі ўдзячная за неўраўнанне абмежаванняў супраць беларусаў і расіянаў. Вельмі важна не закрываць межы для беларусаў і захаваць пасажырскі рух».

Таксама Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ерку падтрымаць Скарынаўскую гімназію і беларускія ініцыятывы ў Літве.