Get Mystery Box with random crypto!

Сцежкі Беларусі (рэзэрв)

Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв) С
Лагатып тэлеграм-канала tropinki — Сцежкі Беларусі (рэзэрв)
Адрас канала: @tropinki
Катэгорыі: Падарожнічаючы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 12
Апісанне з канала

Сцежкі Беларусі

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-01-27 12:30:25
Менск, 1941-1944
Від з Татарскіх агародаў на замчышча і Верхні горад. Крынiца: ebay

@tropinki
529 viewsedited  09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-25 15:16:01
Як выглядала Цэнтральная плошча Вілейкі 100 гадоў назад?

Уявіць пра гэта дазваляе аэраздымак 1917 года, зроблены з нямецкага самалёта. Дэталі плошчы на ім разглядзець цяжка, але можна ўбачыць тое, што было побач: Крыжаўдзвіжанскі касцёл, царква Марыі Егіпецкай, Георгіеўская царква (на яе месцы знаходзіцца крама “Меркурый”). Наступны аэраздымак зроблены пазней – у 1944 годзе. На ім бачым парадзелы парк, храмы, трохпавяроховы дом №42 на Партызанскай вуліцы (пабудаваны ў 1940-м і захаваўся да сёння).

@tropinki
542 views12:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-24 13:09:09
На аўкцыён Ebay выклалі чарговую партыю новых якасных фотаздымкаў Менска часоў нямецкай акупацыі.

@tropinki
759 views10:09
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 19:18:14
Склаў калаж на аснове праектаў Мінскай спадчыны і прыклаў гістарычны аэрафотаздымак для параўнання, як насамрэч раней была сфарміравана тэрыторыя і што на ёй зараз плануюць пабудаваць.

А таксама можна заўважыць, што планіроўка забудовы Ракаўскага прадмесця прыкметна змянілася, як па саміх будынках, іх размяшчэнні, так і па прызначэнні.

крынiца @tropinki
824 views16:18
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 19:10:51
Выгляд будынкаў, якiя верагодна могуць аднавiць у Ракаўскім прадмесці Менска, на старым аэрафотаздымку.
782 viewsedited  16:10
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 19:08:35
Сёлета арганізацыяй "Мінская спадчына" будзе распрацавана канцэпцыя рэгенерацыі другой часткі прадмесця — тэрыторыі ў межах вуліц Ракаўскай — Вызвалення — Замкавай з аднаўленнем забудовы, комплекснай добраўпарадкаваннем, з заменай і рамонтам інжынерных сетак.

Што можа быць iмi аднаўлено?

1. комплекс БПЦ на Вызваленні
2. будынак на перакрыжаванні Ракаўскай і вул. Вызвалення
3. будынак на перакрыжаванні Ракаўскай і Віцебскай вулiц

@tropinki
810 views16:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 11:42:58
383 views08:42
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 17:44:09
Гісторыка-прыгодніцкі праект «Беларусьфільма» «Авантуры Пранціша Вырвіча», зняты яшчэ ў 2019 годзе, выходзіць у пракат. Праўда, карціну можна будзе паглядзець толькі ў Пінску, Століне і Бабруйску, але не ў Менску.

Па сюжэце збяднелы шляхціц Пранціш Вырвіч вымушаны ўцякаць з Менскага езуіцкага калегіума. Выпадкова ён становіцца ўладальнікам незвычайнай «маёмасці» — доктара, алхіміка і вучонага Бутрамея Лёдніка, вымушанага пайсці ў слугаванне з-за даўгоў. Разам сябры трапляюць у вір інтрыг уплывовых магнатаў вакол трона Рэчы Паспалітай.

Па афiцыйнай версіі выпуск фільма перанеслі, каб стварыць беларускі дубляж, але якая мова будзе ў вынiку не зразумела.

@tropinki
607 viewsedited  14:44
Адкрыць / каментаваць
2021-11-30 10:57:19
752 views07:57
Адкрыць / каментаваць
2021-11-29 18:11:06
Старая Старажоўка

Краязнаўчая мапа, на якой сабраныя страчаныя і яшчэ існуючыя месцы памяці гістарычнага раёна Менска. Пра кожнае месца - успаміны мясцовых.
Аутар: Paulina Skurko

@tropinki
909 views15:11
Адкрыць / каментаваць