2022-06-21 19:16:03
ЭВАКУЯВАНЫ ДЫЗАЙНЕР АРТУР ВАКАРАЎ
Штодзень мы бачым навіны пра арышты беларусаў, якія не ўкладаюцца ў жалезабетонны ландшафт лукашысцкай Беларусі. Нажаль, выбар зараз ня надта вялікі - турма, альбо выгнанне. Усё цяжэй выцягваць беларусаў з кіпцюроў сілавікоў, але мы гэта працягваем рабіць з вашай дапамогай.
Падтрымаць новыя эвакуацыі магчыма па спасылцы
"Я дызайнер, заснавальнік студыі дызайну “Адліга”. Мае кліенты – гэта культурныя і грамадскія ўстановы. За гады працы я маляваў для Радыё Свабода, Арт сядзібы, Будзьмы, Еўрарадыё, Лятучага ўніверсітэту і г.д. Для Ляпісаў і Брутта, Варашкевіча і Памідорава, Серебрянной свадьбы і Русі. Рабіў вокладкі для кніг Акудовіча, Мацкевіча, Разанава, Клінава, Марціновіча, Бабкова…
Саколкі з маім цэтлікам “Адліга” годна апранаюць 10кі тысячаў беларусаў. Хаця ў сёняшняй рэчаіснасці жорсткага рэакцыянізму насіць, а тым больш гандляваць імі скрайне небяспечна.
Пад час пратэстаў 2020-га я маляваў афішы Нядзельных Маршаў. Ну і, канешня, аўтарскія постары. Бо творчы чалавек не можа не рэфлексаваць праз сваю творчасць.
Апошнія гады я разпрацоўваў усе кампаніі для зняволеннага Паўла Белавуса: святкаванне ўгодкаў БНР, “Годна”, “Гоман”, Беларускі Вайсковы Чын, “Гоман”, “Бусь Беларусь”, “Трэба!” і гэтак далей…
Я рабіў і раблю так шмат, што нават не ведаю па якой справе 13.06.2022 мяне выклікалі ў следчы камітэт. Наказалі з’явіцца ў якасці сведкі па крымінальнай справе на Першамайскую 7 (УСК па г. Мінску) да следчага такога-та. Па якой канкрэтна справе адмовіліся адказаць. Магчыма, нават хутчэй за ўсё, па справе аб “экстрамісцкай арганізацыі” якую зараз разпачалі супраць Паўла Белавуса.
Зразумела, што мы актыўна ліставалісь, абмярковывалі ў мэсанджарах, нават посцілі ў соцсетках са спасылкамі на мяне, як разпрацоўшчыка. Калі гэта патрапіла ў СК я бы ўжо не выйшаў.
Знаёмыя праваабаронцы і актыў замежнага супраціву папярэдзілі мяне пра вялікую небяспеку майго візіту ў УСК, параілі тэрмінова з’ехаць з Беларусі і перадалі пад апеку BYSOL. С дапамогай і пад кіраўніцтвам BYSOL я даехаў да Тбілісі. Дзе цяпер і знаходжуся.
Знявольваць, катаваць за творчую працу – гэта паўнейшы бред, сярэдневечча. Праца дызайнера нікому не перашкаджае, наадварот, развівае соцыюм і ўзбагачае прастору".
255 views16:16