Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

І ЗНОЎ ЭКСТРЭМІСТ! Самае смешнае што назва і сам канцэпт гэта | STRYZHAK

І ЗНОЎ ЭКСТРЭМІСТ!

Самае смешнае што назва і сам канцэпт гэтай віртуальнай дзяржавы Вейшнорыі выдумалі ў... беларускім генштабе. І гэта не жарт. Падчас чарговых вучэнняў з удзелам расійскай арміі, беларускія штабісты прыдумалі тры варожыя дзяржавы - Весбарыя, Лубенія і Вейшнорыя, прычым апошняя абвесціла сваю незалежнасць не толькі ў галовах штабных ваяк, але і ў "рэальнасці".

З'явіліся свой Сойм, МЗС і іншыя "дзяржаўныя" ворганы новай краіны, пачалі выдавацца пашпарты (гл.фота). Па сённяшніх мерках гэта не тое што на экстрэмізм, а на пасягненне на тэрытарыяльную цэласнасць цягне :) Так што вось вам фотадоказ маёй экстрэмісцкай сутнасці. Больш за тое, у сакавіку 2019 я быў абраны дэпутатам Сойму Вейшнорыі другога склікання.

І вось сёння сацсеткі вольнай Вейшнорыі лукашысты прызналі экстрэмісцкімі.