Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Да 12 гадоў калоніі — пракурор запрасіў тэрміны па «справе змо | ОД СДЖ

Да 12 гадоў калоніі — пракурор запрасіў тэрміны па «справе змоўшчыкаў»

Сёння па «справе змоўшчыкаў» адбываюцца спрэчкі бакоў, падчас якіх дзяржаўны абвінаваўца Міхаіл Кавалёў запрасіў фігурантам тэрміны:

палітолаг і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам) — 12 гадоў калоніі;
кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў па ч. 1 арт. 357 КК — 12 гадоў калоніі;
юрыст Юры Зянковіч па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці) — 12 гадоў калоніі.