Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Святлана Ціханоўская распавяла «Нашай Ніве», чым жыў Сяргей да | Тюрьма Для Жизни

Святлана Ціханоўская распавяла «Нашай Ніве», чым жыў Сяргей да таго, як прыйшоў у палітыку

Сяргея Ціханоўскага часта называюць чалавекам, які абудзіў Беларусь. Відэаблог «Краіна для жыцця», дзе гучала рэзкая крытыка на адрас Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго чыноўнікаў, Сяргей пачаў весці вясной 2019 года. А ўжо праз год, 29 траўня 2020-га, яго затрымалі на перадвыбарчым мітынгу падчас збору подпісаў за яго жонку Святлану Ціханоўскую.

Сяргей любіў Гомель і хацеў напоўніць яго жыццём. Да 2020-га Сяргей Ціханоўскі:
– займаўся развіццём клубнага жыцця ў Гомелі;
– арганізоўваў канцэрты музычных зорак;
– рабіў кар'еру ў рэкламным бізнесе;
– марыў падарыць новае жыццё старадаўняму дому ў беларускай вёсцы.

Падрабязней – у тэксце «Нашай Нівы»: https://nashaniva.com/289308

Дасылайце нам лісты Сяргея Ціханоўскага:
– у чат-бот @strana_turma_bot;
– на абаненцкую скрыню: 246012 Гомель, а/с 125 Рэчыцкі праспект, 91.

Пішыце лісты Сяргею Ціханоўскаму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А