Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Думаю шмат хто заўважыў, што вялікая колькасць беларусаў пачал | STOP LUKA

Думаю шмат хто заўважыў, што вялікая колькасць беларусаў пачала выкарыстоўваць крыжы ў сваіх ніках у Тэлеграм, але далёка не шмат хто здагадваецца, што значаць тыя крыжі.

Дагэтуль папулярны рух Straight Edge (Выразная Мяжа) - што бярэ свой пачатак яшчэ з Амерыкі, як адказ на сэксуальную рэвалюцыю і заняпад маралі. Сутнасць ідэі, калі ў простай форме, ў поўнай адмове ад алкаголю, палення і наркотыкаў, а таксама разборлівасць у палавых сувязях. Так вось крыжы ёсць сімвал таго руху, яны сімвалізуюць «Х» у «sXe» (скарачэнне ад Straight Edge) і адначасова перакрэсліванне ўсяго, што робіць чалавека слабым.

Падтрымліваем тэндэнцыю пераходу да правільнай жыццёвай пазіцыі беларусаў. Толькі будучы здаровым самому, свабодным ад шкодных звычак, можна пабудаваць моцную нацыю. Думаць цвяроза - гэта свабода, якую «ім» не зразумець, і абяцанне, што мы ніколі не парушым, жыве sXe!