Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Перахрысьці канверт, перахрысьці скрыню. Ён даляціць, павер, н | STOP LUKA

Перахрысьці канверт,
перахрысьці скрыню.
Ён даляціць, павер,
не прападзе, ня згіне.

Нават калі слата
зноў агарнула душы.
Нават калі свалата
цісьне, трушчыць і душыць.

Ён даляціць, павер,
паўз замкІ і праз крАты.
Паўз бетонны бар’ер.
Паўз драты й казематы.

Ў Полацак і Магілёў,
ў Жодзіна, Гомлю, Ветку,
ў Воршу, Гародню, Шклоў –
з волі чаканая вестка.

У скляпеньні тугі,
у адсекі надзеі…
Празь сівыя сьнягі.
Праз парсекі завеі…

Вейна, Бабруйск, Ваўкавыск,
Берасьце ды Навасады.
Горкі, Мазыр, Дзяржынск,
Віцьба й Пішчалаўскі замак…

Сэрцам перахрысьці
і пакладзі ў скрыню.
Покуль ляцяць лісты,
не прападзем,
ня згінем.

Анатоль Івашчанка 2022г.

Павал Севярынец – апазіцыйны палітык і пісьменнік, адзін з заснавальнікаў маладзёвага руху, «Малады Фронт».

Улады абвінавацілі яго ва «удзеле , і арганізацыі ў масавых беспарадках». І
асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі , ў умовах узмоцненага рэжыму.

Ліставанне палітвязню: ПК №17, вул. 1-я Заводская, 8, 213004, г. Шклоў

Салідарнасць вызваляе
Патрымайце