Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Нашая Воля мацней за вашыя прысуды!!! Сёння мы назіраем абсу | STOP LUKA

Нашая Воля мацней за вашыя прысуды!!!

Сёння мы назіраем абсурднасць судовай сістэмы, калі забойцы праходзяць пацярпелымі па сфабрыкаваных справах, калі журналістаў-рэпарцёраў называюць арганізатарамі масавых хваляванняў, калі праваабаронцаў судзяць за абарону правоў а медыкаў - за сумленную працу.

Мы бачым як служкі Феміды рэалізуюць адно толькі "права судзіць" прадузята, ва ўгоду гаспадару".

Відавочна, што сістэма пайшла ў разнос і сутаргава спрабуе затыкнуць рот кожнаму ды адправіць у турму любога, не ўцямліваючы нават што любому беспрадзелу калі-небудзь надыходзіць канец і за ўсё прыйдзецца адказваць.