2021-04-30 17:19:34
Приветствуем наших подписчиков. С этого дня у нас стартует краеведческая рубрика: каждую пятницу мы будем публиковать материалы об истории и интересные факты про наш город и район. На этот раз мы с позволения авторов канала https://t.me/travel_stb
публикуем материал про д. Новый Свержень:
Па згадках пісьмовых крыніц мястэчка Свержань з’яўляецца адным з першых паселішчаў на Стаўбцоўшчыне. Да XVІ ст. Свержань і навакольныя землі над Нёманам з’яўляліся вялікакняжаскай уласнасцю, але ў 1509 г. былі аддадзены знакамітаму магнату Івану Літавору Храптовічу, які толькі вярнуўся з васьмігадовай маскоўскай няволі. Жыгімонт І, каб аддзячыць Храптовічу за вернасць, надаў яму ва ўласнасць розныя землі, у тым ліку і Свержань з наваколлямі. У 1575 г. Мікалай Крыштаф Радзівіл «Сіротка» набыў мястэчка Новы Свержань і, верагодна, да канца XVI ст. тут з’явіліся два мураваныя храмы. Іх канфесійная прыналежнасць і час пабудовы падаваліся ў гістарычных крыніцах вельмі супярэчліва, і гэтыя розначытанні перайшлі з клерыкальных і краязнаўчых прац у сучасныя энцыклапедычныя выданні. Толькі даследаванні апошняга часу дазволілі адносна дакладна вызначыць галоўныя характарыстыкі гэтых помнікаў сакральнага дойлідства. Трэба падкрэсліць, што яны абодва маюць незвычайную арыентацыю алтарнай часткі на поўдзень, што абумоўлена планіровачнай структурай мястэчка і рэльефам мясцовасці. Мястэчка Свержань сфарміравалася на надпоплаўнай тэрасе левага берага Нёмана. Мела прыстань, будынкі для захоўвання тавараў і віцінаў (румы). Ядро паселішча — плошча, гістарычная планіроўка якой уключала дзве вуліцы ў напрамках на Мір і Нясвіж. Згодна з інвентаром 1647 г., у мястэчку было ўжо пяць вуліц: Мірская, Слуцкая, Замкавая, Кажамяцкая і Закасцёльная, забудова налічвала 130 пляцаў, на якіх размяшчаліся 84 двары. У XVIII ст. да вышэйназваных вуліц дадаліся Румовая і Глухая. У 1742 г. Міхаіл Казімір Радзівіл пабудаваў Свержанскую фаянсавую мануфактуру, якая знаходзілася на поўдзень ад мястэчка каля берага Нёмана. У гэты час мястэчка атрымала назву Новы Свержань, а суседняя вёска — Стары Свержань. У сярэдзіне ХІХ ст. ў мястэчку налічвалася 178 двароў, народнае вучылішча, школа, царква, касцёл, капліца, сінагога, два млыны, каля 20 крам, карчма, паштовая станцыя, штогод праводзіліся два кірмашы. Згодна з перапісам 1897 г., у мястэчку пражывала 1749 жыхароў, 40 % насельніцтва складалі габрэі.
Telegram
Стаўпецкія вандроўкі
Гістарычныя месцы, прыродныя аб'екты, турыстычныя маршруты па Стаўпеччыне
543 views14:19