2021-04-13 11:00:25
Дарагія сябры,
Наша каманда аднойчы вырашыла для сябе паспрабаваць знайсці адказ на пытанне: «Хто мы, беларусы?»
Мы пачалі свае пошукі са знаёмства з гісторыямі, на якіх раслі нашыя продкі, з легендамі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны.
У гэтым пошуку і нарадзіліся нашыя малюнкі, якія адлюстроўваюць візуальныя вобразы беларускіх легенд і дапамагаюць зазірнуць у свет аўтэнтычнага чарадзейства, адчуць неверагодную моц чалавечага духу і адвагі, першаснасці прыроды і яе таямніц.
Але ж мы не спыніліся толькі на малюнках.
Перайшоўшы па QR-коду, вы таксама зможаце паслухаць міфы і легенды, агучаныя нашымі адвакатамі для вас, вашых дзяцей, с'ямі і сяброў.
Спадзяемся, вам спадабаецца наша творчасць і вы атрымаеце асалоду ад падарожжа ў вытокі нашай гісторыі.
Спампаваць можна тут.
Запісы легенд:
Аляксандр Сцепаноўскi "ПРЫГОЖАЯ КІНГІ"
Яўгенiй Бажко "АДКУЛЬ ПАЙШЛІ БУСЛЫ"
Аксана Пучкоўская "ЧЫРВОНАЕ ВОЗЕРА"
Iрына Аноп "ПРА ВОЗЕРА СВІЦЯЗЬ"
Антон Навiцкi "НАРАЧ"
Каманда SP&P
3.9K viewsedited 08:00