Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

чэрвеня адзначаецца народнае свята Феадосія Каласяніца. У г | Образование.Советский.Минск

чэрвеня адзначаецца народнае свята Феадосія Каласяніца.

У гэты дзень вернікі праваслаўнай царквы шануюць памяць пакутніцы Феадосіі Канстантынопальскай.

Народныя традыцыі

Назву «Каласяніца» свята атрымала за тое, што з гэтага дня пачынае каласаваць жыта.
На Феадосію з’яўляюцца першыя баравікі (каласавікі).
У народзе гаварылі: " Хлеб закаласіўся - грыб белы з'явіўся".
Лічылі, што калі зацвітае жыта, то палотнаў бяліць нельга.
Дзецям жа забаранялі скакаць на дошках - найпростым выглядзе арэляў.
Казалі: зямля ў гэты час «цяжкая». Калі па ёй скакаць, то гэта ёй пашкодзіць.
Верылі: адзін гэты дзень усіх панядзелкаў варты, бо вельмі нешчаслівы.

Яшчэ больш чытайце тут.

У народзе кажуць

Дзень выдаўся гарачым - мала будзе грыбоў-каласавікоў.
Дажджлівы дзень - да багатага ўраджаю жыта.
Надвор'е сонечнае і ціхае - варта чакаць перамен надвор'я ў бліжэйшыя некалькі дзён.
Народжаным 11 чэрвеня
характэрны мэтанакіраванасць і напорыстасць ў сваіх намерах. Насіць ім варта сардонікс.