Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Праз колькі дзён пасля гэтага НН друкуе у сваему пабліку другу | ДаВолi!

Праз колькі дзён пасля гэтага НН друкуе у сваему пабліку другую навіну:

"Роўна год таму Віктар Бабарыка напісаў пост у фэйсбуку, у якім аб'явіў аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары. Гэта падзея запусціла перамены ў Беларусі".

Ну ладна, можна пагадзіцца з тым, што тут фігура больш масштабная за Цапкалу, выходныя дні, адсутнасць інфармацыйных падставаў, а для неверагодных беларусаў за такую падставу можа сыйсці і юбілей публікацыі паста.(Сапраўдныя журналісты, ня смейцеся, цяпер мы жывем у такіх рэаліях).Але на блакітным воку заяўляць, што менавіта рашэнне банкіра высунуць сваю кандыдатуру на неіснуючых выбарах стала Трыгерам для нейкіх зменаў....Тут, пэўна, нават Радыё Свабода прыбалдзела б.
То бок, не 26 год тыраніі? Не ранейшыя трупы? Не купа паламаных лёсаў? Не чарговая нахабная хлусня рэжыма пра 80% падтрымкі ўзурпатара? Нарэшце не такое ж высоўванне Ціханоўскіх? Пост Бабарыкі? Вы су,езна? Відавочная "джынса", былыя калегі, не цісне? Не выдае ж замоўцу, так? "ГАЗПРАМ" жа тут ні да чаго, праўда? Ці расейскае "народное достояние", вырашыла падтрымаць фінансава незалежнасць Беларусі?
Дарэчы! Пра якія вы перамены, нашаніўцы, вы кажаце?
Максімальнае збліжэнне ўзурпатара з Масквою?
Пераўтварэнне аўтарытарызму ў фашызм?
Атаясамленне апазіцыі з прарасейскасцю?
Вынішчэнне пратэстнага патэнцыялу?
Дабіцце веры ў нейкія "беларускія незалежныя СМІ?
Ці можа вы смерці, збіццё, згвалтаванне, пазбаўленне волі, эміграцыю называецце пераменамі?

Ну тады сапрауды шчыра антынацыянальны палітык разам з другімі прарасейскімі і быццам бы апазіцыйнымі кандыдатамі з іх "мірныя акцыямі ў межах закона" і "мы не перагледжваем геапалітычную арыентацыю дзяржавы" быў прызваны накіраваць абуранае Лукашэнкам грамадства на нейкую іншую ніву. Зараз можна дакладна сцвярджаць, што гэтая ніва не нашая.