Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

КОТОС: мясцовае самакіраванне

Логотип телеграм канала @rksby2020 — КОТОС: мясцовае самакіраванне К
Логотип телеграм канала @rksby2020 — КОТОС: мясцовае самакіраванне
Адрес канала: @rksby2020
Категории: Новости и СМИ
Язык: Русский
Количество подписчиков: 762
Описание канала:

Самакіраванне і самаарганізацыя. Станьце гаспадарамі сваіх двароў!
Інструкцыя: kotos.org
Узоры зваротаў: http://etonashgorod.org/
Кансультацыі: @rks_support
Звярнуцца ананімна: @KotosBot

Рейтинги и Отзывы

3.00

2 отзыва

Оценить канал rksby2020 и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

0

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

1

1 звезд

0


Последние сообщения

2022-08-29 10:53:00
«Як зрабіць свой двор зялёным: прыклады і парады ад эксперткі» — прамы эфір Мінскай урбаністычнай платформы ў Telegram

Падчас эфіру вы даведаецеся пра прыклады азелянення ў іншых краінах і ў Беларусі і разбярэцеся, як зрабіць тое ж ў нашых з вамі дварах. А пасля вы зможаце задаць пытанні і палучыць адказы і парады ад запрошанай эксперткі.

Адказвае на пытанні і распавядае: Паліна Бурко — менеджарка «Зялёнага тэлефону».
Гэта бясплатная інфалінія, дзе вас пракансультуюць па вырашэнні экалагічных праблем дасведчаныя аператары і аператаркі. Яны падкажуць, як скласці афіцыйны зварот, як арганізаваць грамадскія слуханні, дадуць параду.

Сустрэча адбудзецца ў фармаце дыялогу, а не лекцыі, таму рыхтуце вашы пытанні і запыты! Але калі ў вас няма пэўных пытанняў, вы можаце далучыцца і проста паслухаць.
Калі: 29 жніўня, панядзелак, 18.30 па Мінску.
Як трапіць на сустрэчу: націснуць «далучыцца» у Telegram-канале Менскай урбаністычнай платформы ў час правядзення эфіру.
77 views07:53
Открыть/Комментировать
2022-08-28 11:10:46 Магдэбураскае права: цана свабоды

Хто быў асноўным атрымальнікам выгады, а каму аб прывілеях заставалася толькі марыць?

Глядзіце ў відэа Мікіты Моніча

Аўрар распавядзе пра:
-сэнс і змест «Магдэбургскага права»
-як гарады атрымлівалі і пазбаўляліся Магдэбургскага права
-як з’яўляліся гараджане
-прывілеі не для ўсіх
-гербы і сімвалы
-Магдэбургскае права на прыкладзе Мінска
-як збіралі падаткі ў гарадах
-якую выгаду гараджане атрымлівалі ад Магдэбургскага права

Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
135 views08:10
Открыть/Комментировать
2022-08-27 18:30:01
Анонс. Благоустройство города: теория и практика | Онлайн-встреча через 30 минут

Разбитая тротуарная плитка, ужасные туалеты, высокие бордюры и трава по пояс. Знакомо? Сталкиваешься с нежеланием коммунальщиков делать свою работу качественно?

Petitions.by приглашает вас на онлайн-встречу, посвященную решению проблем благоустройств при помощи петиций!

На встрече будут рассмотрены вопросы:
– проведение ремонта твердого покрытия пешеходных путей;
– оборудование общественного туалета;
– проведение своевременного покоса травы;
– успешные примеры петиций, которые решали проблемы благоустройства.

Спикер – Дмитрий Варнашов (модератор Petitions.by)
Когда? 27 августа (суббота), начало в 19:00 (время минское)
Где? На платформе Teams
Регистрация по ссылке

Подписывайтесь на наш канал: советы, аналитика, новости и объявления: все, что связано с вашими дворами и качеством жизни.
152 views15:30
Открыть/Комментировать
2022-08-27 10:16:00
Вопыт Магілёўшчыны. Знаёмцеся: праекты і ініцыятывы 2022

У 2021 годзе Магілёўская абласная асацыяцыя мясцовых саветаў дэпутатаў правяла конкурс праектаў.

На конкурс падалі заяўкі 79 грамадскіх ініцыятываў. 7 з гэтых праектных прапаноў былі адабраны на фінансаванне.

Большую частку фінансаў прадаставіў Банк развіцця: BYN 100,0 тыс. Суфінансаванне грамадзян складае мінімум 10 працэнтаў ад сумы праектаў.

Дапамога была размеркавана на рэалізацыю 7 грамадскіх ініцыятыў (спампаваць пералік праектаў). Праекты накіраваны на вырашэнне мясцовых пытанняў. Памер падтрымкі: ад BYN 5,0 тыс. да BYN 20,0 тыс. Канчатковы тэрмін рэалізацыі праектаў - 31.11.2022. Ініцыятывы ўжо рэалізуюцца.

Калі ў вас ёсць інфармацыя, як рэалізуюцца грамадскія ініцыятывы на Магілёўшчыне (ці іншых рэгіёнах) дасылайце нам інфармацыю - @rks_support

Падпісвайцеся наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця.
1.6K viewsedited  07:16
Открыть/Комментировать
2022-08-26 08:03:01
Анонс. Беларуская дыктоўка

Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі!

Наша мова — вялікі скарб, каб захаваць яе, мы павінны думаць, размаўляць і пісаць па-беларуску. На працягу некалькіх гадоў праект «Агульная дыктоўка» дапамагае выказваць любоў да роднай мовы. Сёлета ў беларусаў з'явіцца гістарычная магчымасць не толькі падтрымаць наша культурнае багацце, але і памножыць яго.

За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.

Узяць удзел у дыктоўцы проста:
прайсці рэгістрацыю на сайце
напісаць дыктант
дадаць сваю работу ў асабісты кабінет.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад усіх ахвотных па ўсім свеце.
2.2K views05:03
Открыть/Комментировать
2022-08-25 08:04:01
Правілы бяспекі пры спякоце

1. Без асаблівай патрэбы не выходзьце на вуліцу з 11 да 17 гадзін дня
2. Піце ваду, не менш за 1,5-3 літраў вадкасці ў дзень. На працягу самай гарачай часткі дня вадкасць лепш не ўжываць. Асноўны аб'ём вадкасці ўжыць лепш у найболей халодны час сутак (увечар, уначы і раніцай)
Рэкамендуемыя напоі: вада з сокам цытрыны, цёплы зялёны чай без цукру, негазаваная мінеральная вада, узвары і морсы. Неабходна сачыць, каб вада не была халодная, бо ў спякоту павялічваецца рызыка захварэць ангінай і ВРЗ, у сувязі з тым, што адбываецца паніжэнне імунітэту.
3. Ёсці неабходна лёгкую ежу: гародніну, садавіну, рыбу і курыцу, халодныя супы і халаднікі. Пажадана поўнасцю выключыць са свайго рацыёну тлустыя, смажаныя і салодкія стравы.
4. У пік спякоты пажадана поўнасцю выключыць любыя фізічныя нагрузкі і звесці да мінімуму фізічную актыўнасць.
5. У памяшканні з кандыцыянерам не рэкамендуецца зніжаць тэмпературу паветра ніжэй за +22 +23 градусаў Цэльсія.

Беражыце сябе і будзьце здаровыя!
571 views05:04
Открыть/Комментировать
2022-08-24 12:44:23
Вопыт самакіравання: Гародня наперадзе

Жыхарка Гародні, старшыня камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, Наталля Сасім, з дапамогай ЖЭС стварыла ў сваім двары амаль што батанічны сад.

Кветкі і дрэвы - гэта не толькі вельмі прыгожа, але і карысна. Калі вы таксама хочаце каб у вашым двары зелянелі дрэвы – вы можаце прапанаваць сваю ідею па азеляненні горада на конкурс грамадзянскіх ініцыятыў.

Гарадзенцы, хочаце трапіць на конкурс? Дэталёва распішыце — дзе, што, на якім участку размесціцца. Крайні тэрмін падачы праекта: да 1 кастрычніка.

Галоўнае задача конкурсу — падключыць людзей для ажыццяўлення ідэі.

Удзельнічайце і самі вырашайце, якімі будуць вашы двары!
562 views09:44
Открыть/Комментировать
2022-08-23 11:17:36
Старшыню таварыства ўласнікаў абвінавацілі ў прасоўванні інтарэсаў Расеі

У адным з двароў па вуліцы Маладзёжная ў Наваполацку пафарбавалі лаўкі ў колеры сцяга Расіі, а некаторыя іншыя — у колеры афіцыйнага сцяга Беларусі
Жыхары незадаволены дзеяннямі старшыні жыллёвага кааператыва, які збіраў грошы з на «добраўпарадкаванне» прыдамавой тэрыторыі. Аднак скарыстаў іх у адпаведнасці з сваім разуменнем

Што рабіць у такім разе жыхарам, якія не згодны з выдаткоўваннем сваіх сродкаў?

У адпаведнасці з статутам жыхары сумеснага домаўладання могуць правесці сход. На сходзе прыняць рашэнне наконт добраўпарадкавання з пералікам канкрэтных захадаў
Калі чальцы Кааператыва не задаволены дзейнасцю старшыні, яны могуць пераабраць кіраўнічыя органы

Падпісвайцеся на наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
1.5K views08:17
Открыть/Комментировать
2022-08-22 17:29:07
Калі нясцерпна хочацца пачытаць што-небудзь па-беларуску і вы шукаеце рэкамендаціі

Уладзімір Караткевіч “Дзікае паляванне караля Стаху”.
Беларускі must read. Казачная гісторыя пра каханне, веру і містыку.

Ядвігін Ш. Апавяданні
Лірычна і камерна беларус піша пра беларусаў.

Васіль Быкаў “Мертвым не баліць”
Пра віну, праўду і чалавечы выбар.

Францішак Аляхновіч “У капцюрох ГПУ”.
Пра даверлівасць, спадзяванні і прагу да жыцця.

Пішыце пра свае ўлюбёныя творы ў каментарах.
448 views14:29
Открыть/Комментировать
2022-08-21 12:20:10
Карысныя справы, якія вы можаце зрабіць ужо зараз

Стаць валанцёрам папулярнага ў мінчан гарадскога пікніка Vulitsa Ezha. Запаўняйце анкету

Дапамагчы ініцыятыве "Прамень Маяк", якая дапамагае людзям у цяжкіх жыццёвых сітуацыях: корміць, апранае, вырашае пытанні з жыллём, аднаўляе дакументы.
Фінансавую падтрымку:
-праз АРІП: код паслугі 5134701;
-праз дабрачынны рахунак: р/р BY59 ALFA 3135 2A15 9700 2027 0000.
-ежай або справай. Тэлефону: +375 33 611 31 60

Далучыцца да урбан-праектаў у Віцебску і Гомелі (ды і не толькі)
-«Робім Гуд»
-«Бясплатны кірмаш» у Гомелі.

Падтрымаць прытулак для дзікіх параненых птушак
Дапамагчы прытулку:
карта: 4255 1901 3039 2957 (тэрмін дзеяння 07/25);
нумар МТС +375 33 668 41 02 – можна проста папоўніць баланс;
праз АРІП: код 7451866.

Падпісвайцеся на наш канал: парады, аналітыка, навіны і анонсы: усё, што тычыцца вашых двароў і якасці жыцця
1.3K views09:20
Открыть/Комментировать