Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Гонар даражэйшы за жыццё Як стала вядома, прадстаўнікі адміні | РАБКОР | Я ДОМА

Гонар даражэйшы за жыццё

Як стала вядома, прадстаўнікі адміністрацыяў папраўчых установаў у Магілёве, Гомелі, Віцебску («Віцьба-3») і «хіміі» ў Чэпіне звярнуліся да палітвязняў, якія там утрымліваюцца, з прапановай напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Нібыта тыя, хто падпіша, будуць вызваленыя па амністыі да 3 ліпеня.

Што пра гэта думае былы палітвязень Міхаіл Жамчужны?

«Я нікога не асуджаю. Я сам прайшоў праз усё гэта, але асабіста для сябе рашыў, што гонар даражэйшы за жыццё.

У 2015 годзе прашэнне на вызваленне частка зняволеных за Плошчу-2010 усё ж напісала. Яны выйшлі на волю, гэта іх выбар.

Я катэгарычна адмовіўся, хаця ўжо год быў пад следствам. Мяне прымушалі, палохалі рэпрэсіямі, але я ведаў, што сваёй упартасцю прыношу карысць дэмакратычнаму руху Беларусі»,– сказаў Міхаіл Жамчужны.

Подробнее здесь.

Вместе к победе!

#стачкебыть #ядома #дылевский #БОР