Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Сёння прыйшлі навіны пра тое, што выкладчыка ФПМІ Уладзіслава | СВОБОДНЫЙ ПРОФСОЮЗ

Сёння прыйшлі навіны пра тое, што выкладчыка ФПМІ Уладзіслава Аўласава спачатку асудзілі за дробнае хуліганства, якое ён нібыта ўчыніў 24 красавіка, а пасля абвінавацілі ў парушэнні артыкула 342 КК як сталага ўдзельніка пратэстных акцый. Заўважце, хуліганскія паводзіны – гэта менавіта тое, чаго варта чакаць ад выкладчыка БДУ. Шматгадовае ж зняволенне яму пагражае толькі за выражэнне грамадскай пазіцыі.

Свабоднаму прафсаюзу сёння прыйшоў адказ ад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якое лічыць цалкам дапушчальным звальняць любога (!) супрацоўніка, затрыманага па адміністрацыйным артыкуле (!), як абарону правоў наймальніка, цалкам ігнаруючы патрабаванні Сусветнай арганізацыі працы.

А цяпер складзіце два і два.

Кожнага з вас могуць затрымаць на вуліцы толькі таму, што вы апынуліся не ў той час і не ў тым месцы. Кожнага з вас, затрыманага паводле гэтай выпадковай нагоды, могуць легальна звольніць, не чакаючы нават завяршэння тэрміну затрымання. Вы баіцеся выказваць сваё грамадзянскае меркаванне, таму што баіцеся страціць фінансавую стабільнасць. Але, перафразуючы класікаў:

"Хто баіцца страціць стабільнасць і ахвяруе дзеля гэтага сваёй годнасцю, рызыкуе застацца і без годнасці, і без стабільнасці!"

Зразумейце, што ў сітуацыі татальнага тэрору дзяржавы супраць грамадства, пазіцыя “мяне не датычыць” не працуе. Спачатку звольняць вашага калегу, пасля звольняць вас. Спачатку сыдзе ваш аднакурснік, пасля адлічаць за 18 гадзін пропускаў вас. Толькі грамадзянская салідарнасць можа даць нам абарону ад беззаконня.

Што магу зрабіць менавіта я?

уступайце ў незалежны прафсаюз студэнтаў ці выкладчыкаў БДУ і дапамагайце ім бараніць вашы правы;
пішыце лісты палітзняволеным ці пераводзьце ім грошы (бо на іх месцы можаце аказацца самі);
уздымайце свой голас супраць несправядлівасці і ўдзельнічайце ў мірным пратэсце супраць беззаконных дзеянняў улады - падтрымлівайце чужыя ініцыятывы і ладзьце свае (калі мы заўважныя, нас не спыніць)
рыхтуйце сабе іншыя варыянты працаўладкавання ці навучання (паверце, гэта не будзе залішнім і надасць вам упэўненасці ў сябе)

Будзьце вартыя звання Акадэміі. Жыве БДУ!