Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Алене Гнаўк далі 3,5 года калёніі 65-гадовай палітзьняволенай | ПРА НАС

Алене Гнаўк далі 3,5 года калёніі

65-гадовай палітзьняволенай актывістцы таксама далі штраф 3200 рублёў. Пра гэта паведамляе «Вясна»

Алену прызналі вінаватай за паклёп на Лукашэнку і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдзкія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

Гэта ня першы перасьлед актывісткі. У траўні 2021 году ён далі два гады «хатняй хіміі» ў межах берасьцейскай «карагоднай справы». У верасьні яна атрымала новы тэрмін — яшчэ два гады «хіміі». Паводле абвінавачаньня, Алена Гнаўк падчас разгляду сваёй ранейшай крымінальнай справы за ўдзел у «карагодзе пратэсту» вымавіла фразу, дзе была абраза ў адрас Лукашэнкі. Тады сумарна ёй далі тры гады абмежаваньня волі без накіраваньня. Аднак цяпер яе адправяць у калёнію.
Далучайся да нас https://t.me/Pra_Nac