Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Падлеткам - пра тое, як не стаць ахвярай 'інтымных' злачынства | Милиция Минска

Падлеткам - пра тое, як не стаць ахвярай "інтымных" злачынстваў

Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Фрунзенскага РУУС Мінска пабывалі ў гасцях у дзяцей з Дзіцячага дома № 5 і расказалі, што вялікая бяда нярэдка пачынаецца са звычайнай перапіскі ў інтэрнэце.

— Незнаёмец прадстаўляецца такім жа школьнікам, як і вы, прапаноўвае сяброўства, — тлумачыў дзецям супрацоўнік міліцыі. — Потым ён просіць фотаздымак: вядома, у адзенні. Атрымаўшы здымак, пачынае „працу“ ў „Фоташопе“: з дапамогай фотамантажу прыклейвае ваш твар да ілюстрацыі аголенага дзіцяці, якое ўзяў з інтэрнэту. Далей — па наладжанай схеме.