Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Радио Площади Перемен

Логотип телеграм канала @ploshcha_peremen — Радио Площади Перемен Р
Логотип телеграм канала @ploshcha_peremen — Радио Площади Перемен
Адрес канала: @ploshcha_peremen
Категории: Политика
Язык: Русский
Количество подписчиков: 560

Рейтинги и Отзывы

4.50

2 отзыва

Оценить канал ploshcha_peremen и оставить отзыв — могут только зарегестрированные пользователи. Все отзывы проходят модерацию.

5 звезд

1

4 звезд

1

3 звезд

0

2 звезд

0

1 звезд

0


Последние сообщения 8

2022-09-15 17:09:37
Плошча Перамен у Варшаве!

Жнівень 2020-га адкрыў нам нас саміх, навучыў быць вольнымі і, вядома, пакінуў яркія эмоцыі і хвалюючыя ўспаміны — часам жахлівыя, часам натхняльныя.

Адзін з памятных эпізодаў таго лета — "Плошча перамен" — прастора, дзе зліліся шчымлівы смутак паводле Рамана Бандарэнкі і вера ў агульную будучыню, жорсткасць сілавікоў і салідарнасць беларусаў.

Яднанне душ пасярод мора гвалту.
Мастацтва пратэсту супраць змроку дыктатуры.

Актывicты Плошчы Перамен запрашаюць на адзін вечар стаць іх гасцямі, каб разам перажыць гэтыя пачуцці зноў.

Запрашаем успомніць традыцыю дваровых імпрэз сярод сваіх — сваімі вачыма пабачыць:
- рэканструкцыю мурала "Дыджэі перамен",
- шаноўных гасцей Плошчы, сярод якіх Вольны Хор, "Lity Taler", Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач!

Гасцей таксама чакаюць беларускія кніжныя навінкі ад Фонду Kamunikat.org, розныя актыўнасці і цёплая гарбата ад актывістаў Плошчы.

Дата: 18 верасня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
399 views14:09
Открыть/Комментировать
2022-09-13 11:52:41
Сцяпан Латыпаў праглынуў лязо і парэзаў вены ў турме.

Зрабіў ён гэта на знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі калоніі. Цяпер палітвязень знаходзіцца ў Івацэвічах, дзе адбывае свой 8,5-гадовы тэрмін. Напярэдадні высветлілася, што яшчэ ў ліпені ён парэзаў вену на руцэ і праглынуў лязо перад камерай назірання. Так ён спрабаваў адмяніць блакіроўку лістоў і адпраўку палітвязняў у ШІЗА.

Супрацоўнікам калоніі прыйшлося адвезці Сцяпана ў бальніцу, яго стрававод і страўнік аказаліся не пашкоджаны, і праз некалькі гадзін Латыпава вярнулі ў калонію. За гэты ўчынак яго адправілі ў ШІЗА на 17 сутак. Пры гэтым сітуацыя з перапіскай так і не палепшылася.

Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня 2020 года, калі ён спрабаваў абараніць ад сілавікоў мураў з «дыджэямі Перамен» у двары. У выніку яго абвінавацілі ў махлярстве ў асабліва буйным памеры, арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і супраціве міліцыі.

На першым судовым паседжанні Сцяпан уторкнуў ручку сабе ў горла, але яго ўдалося выратаваць.
413 views08:52
Открыть/Комментировать
2022-09-12 13:26:45
Восень… позні вечар… бел-чырвона-белыя стужачкі на плоце… камусьці не падабаецца, што ў жыхароў ёсць свой пункт гледжання на тое, што адбываецца ў краіне. І вось некалькі чалавек урываюцца ў ціхі спакойны двор, каб зрэзаць стужкі… але ….  на іх шляху ўстае малады чалавек, якому не абыякава будучыня яго Радзімы.  Імя маладзёна - Раман Бандарэнка.  Яго ведаюць усе: і стары і малы.   Памятаюць, что Рамана забілі за жаданне жыць у свабоднай краіне без дыктатуры і таталітарызму, удыхаць на поўныя грудзі свабоду і справядлівасць. Вечная памяць.  Жыве Беларусь.
395 views10:26
Открыть/Комментировать
2022-09-11 14:33:00
Больш, чым два гады таму, беларусы адчулі, што гэта такое: калі твой прэзідэнт любіць сваю краіну і народ. Сёння ў гэтага чалавека, які сумленна выконвае свае абавязкі, Дзень Народзінаў! ПП разам з сапраўднымі беларусамі віншуе Вас з Днём Нараджэння і жадае найхутчэйшай перамогі ў барацьбе з злачынным рэжымам! Мы разам! Жыве Беларусь!
401 views11:33
Открыть/Комментировать
2022-09-10 11:23:11

364 views08:23
Открыть/Комментировать
2022-09-09 17:59:38 КАК УДАЛИТЬ БОТОВ В TELEGRAM - ИНСТРУКЦИЯ ДЛЯ ПК И ТЕЛЕФОНОВ

Публикуем подробную видеоинструкцию, как действительно удалить ботов в Telegram на компьютере, Android и через веб-версию https://web.telegram.org/z/ (рекомендуется для владельцев iOS). Таким способом за один раз можно удалять даже несколько ботов.

Важные примечания:

Когда вы пишите в новый бот, а после переписки выбираете "Очистить историю" и "Удалить чат", бот не появляется в поиске по запросу bot примерно сутки. Но через день вы его заметите. После этого удаляйте его по нашей инструкции.

В Партизанском Телеграм можно поставить ботов в список на скрытие при вводе ложного код-пароля. С такой настройкой в поиске по слову bot выбранные боты не будут отображаться, если вы ввели ложный код-пароль.

Еще один способ избавиться от всех ботов — удалить аккаунт и создать новый. Но в этом случае пропадут все ваши чаты и подписки без возможности восстановить.
282 views14:59
Открыть/Комментировать
2022-09-09 00:18:27
Смелыя сыны Беларусі з гонарам нясуць баявую славу продкаў.Не менш чым на працягу паўстагоддзя, плячо ў плячо, змагаюцца беларусы, палякі і літоўцы. І зараз, кола часу замерла на даце 2022. А нічога не памянялася. З усходу ідзе пагроза, якой трэба супрацьстаяць. Пагроза, якую трэба нейтралізаваць. Толькі разам мы зможам перамагчы!
351 views21:18
Открыть/Комментировать
2022-09-08 16:16:48
Бойка пад Оршай. 8 верасня 1514г.
Памятай сваю гісторыю, ведай сваю гісторыю, ганарыся сваёй гісторыяй
Жыве Беларусь!
354 views13:16
Открыть/Комментировать
2022-09-08 14:26:29
08.09.2022 Дзень Беларускай вайсковай славы.
385 views11:26
Открыть/Комментировать
2022-09-07 20:47:47
Фота. Першая пастанова Пераходнага Аб’яднанага Кабінета

Пад назвай «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».

«Абарона і аднаўленне незалежнасці – гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт», – піша Кабінет у навіне.

Крыніца: @CabinetBelarus
194 views17:47
Открыть/Комментировать