Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#CultureNAU Плошча Перамен у нашых сэрцах У лістападзе 20 | Радио Площади Перемен

#CultureNAU
Плошча Перамен у нашых сэрцах





У лістападзе 2020-га года ў "кацёл" мiнскага двара на Чарвякова з тысячамі вольных беларусаў зліліся слёзы і ўсмешкі, шчымлівая скруха і цеплыня яднання. Агульная надзея. Агульная мэта. Агульны страх. І ўсё ж – агульная рашучасць.

У нядзелю 18 верасня мы перажывалі гэтыя пачуцці зноў – усё разам. У Музеі Вольнай Беларусі, ва ўтульнай атмасферы і пад любімую музыку Лявона Вольскага, Уладзіміра Пугача, "Дома сувязі", Lity Taler і Вольнага хора.

Для гасцей мерапрыемства арганізатары аднавілі Мурал Перамен і атмасферу тых хвалюючых дзён, каб кожны з вольных беларусаў, якія прыйшлі сюды, зноў адчуў сілу яднання ў агульнай барацьбе.

"Мы не маем права забыцца на тых, хто страціў сваю жыццё ў барацьбе. Раман Бандарэнка, Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Вітольд Ашурак. Гэта ўсе тыя, хто сапраўды ахвяраваў сабой дзеля таго, каб Беларусь была вольная і свабодная. Ці будуць перамены? Ці мы верым у тое, што яны адбудуцца? Я – веру" – сказаў пад апладысменты Павел Латушка, які далучыўся да гасцей вечара.

Прысутным таксама паказалі здымкі з фотаархіва тых дзён, пачаставалі гарбатай і прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе, ахвяраванні ад якога накіравалі Сцяпану Латыпаву.

#НАУ
@nau_belarus