Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Калі каму-небудзь называю свой адрас, ці проста кажу, што жыву | Радио Площади Перемен

Калі каму-небудзь называю свой адрас, ці проста кажу, што жыву на плошчы Перамен, мяне заўсёды пытаюць пра Сцёпу і Рому. Гэтыя імёны ўжо не толькі ў памяці, яны ў гісторыі. Чалавека можна знішчыць ці пасадзіць у турму, але памяць аб ім будзе жыць. Сёння два гады як асуджаны наш сусед Сцяпан. Два гады жудасных, бесчалавечных здзекаў і катаванняў. І нам, сумленным людзям, усё такжа балюча чытаць навіны з “Воўчых нор”. Але найбольшы боль вызвала тое, што распавёў Сцёпа ў апошнім апублікаваным лісце. Сцяпан сапраўды лічыць, што пра яго забылі. Дарагі наш Сцепа! Мы ўсе сочым за тваім лёсам, турбуемся аб тваім здароўі, пішам лісты, спрабуем нешта зрабіць. Пакуль гэта ўсё нябачна, нас агароджваюць ад цябе. Але мы вельмі жадаем, каб наш герой і сусед ведаў, што мы тут, побач. Мы ёсць, нас шмат, мы мацнеем. Прыйдзе час і мы вызвалім усіх палітзняволеных.
А пакуль  адзінае, што мы можам рабіць для Сцяпана, для таго, каб ён ведаў, што яго памятаюць, пісаць яму пісьма; а калі вы раней гэтага не рабілі - самы час напісаць.
225295
Латыпову Степану Сергеевичу
камера 6, ПКТ, а/я 20
ИУ "ИК 22"
ст.Доманово
Ивацевического р-на
Брестской обл.