Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Паважаныя сябры, звяртаемся да вас за падтрымкай. Зараз у на | Радио Площади Перемен

Паважаныя сябры, звяртаемся да вас за падтрымкай.

Зараз у нашай краіне за кратамі знаходзіцца многа сумленных, адважных людзей, у ліку якіх і Сцяпан Латыпаў, наш сябра і сусед.

Мы ўсе разумеем, што Сцяпан з-за сваёй грамадскай, палітычнай пазіцыі знаходзіцца ў цяжкіх умовах, пад катаваннямі.
Але і ў гэтым стане ён знаходзіць спосабы для барацьбы, застаецца творчым Чалавекам, узорам для ўсіх нас.

10.06.21, нягледзячы на неабходнасць медыцынскай дапамогі, працягнецца судзілішча над Сцяпанам.

Сябры, давайце ўсе разам падтрымаем Сцяпана і запусцім у неба паветраных “Вожыкаў свабоды”.

10.06 запускайцее Вожыкаў свабоды, загадвайце жаданні і дзяліцеся вашымі здымкамі і ўражаннямі.

Замест вожыкаў, запускайце і паветраных змеек, і самалёцікі. У гэты час яны ўсе - сымбал свабоды.

Дзяліцеся фота Ёжыкаў у сацыяльных сетках, а таксама дасылайце нам у дырэкт альбо ў мэссэнджэр.


Свабоду Сцяпану Латыпаву і ўсім тым, хто зараз за кратамі з-за барацьбы за Новую Беларусь!