Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

160 гадоў! 22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасі | Радио Площади Перемен

160 гадоў!

22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг., вядомае ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі. Варта нагадаць, што паролем для вызначэння прыхільнікаў было: - "Каго любіш?" -"Люблю Беларусь" — "То, узаемна".

Адным з кіраўнікоў паўстання быў Кастусь Каліноўскі, якія ў сваім запавеце "Лісты з-пад шыбеніцы" пісаў:

Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.