Get Mystery Box with random crypto!

Паляўнічы на вершы

Лагатып тэлеграм-канала pismennik — Паляўнічы на вершы П
Лагатып тэлеграм-канала pismennik — Паляўнічы на вершы
Адрас канала: @pismennik
Катэгорыі: Літаратура
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 385
Апісанне з канала

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2021-09-23 14:40:44 Луг вывярнуў кажух
Сушыць пасля дажджу.
Апала неба
Хмарай ускаламачаннай.
Даўно яно было.
А я дасюль гляджу
На свет
Праз прызбу
Хаты матчынай.
77 views11:40
Адкрыць / каментаваць
2021-09-19 21:12:09 Я кінуў жменю слоў жывых
У сэрца, зраненае болем,
Але яно адвергла іх...
І я засеяў зернем поле.
152 views18:12
Адкрыць / каментаваць
2021-07-01 21:06:47 Нават самыя светлыя і пяшчотныя словы не могуць выказаць усёй паўнаты пачуццяў, якія абуджае мамін вобраз. Хто сагрэў цябе сваім сэрцам? Мама. Хто адкрыў табе свет, поўны хараства і таямніц? Мама. Хто яшчэ ўмее так, як яна, ціха тужыць у адзіноце, чакаючы дзяцей, радавацца імі, аддаваць апошняе, дараваць за няўвагу?.. І як бы ні пасталелі і як бы далёка ні ад'ехалі дзеці ад роднай мясціны, яна застаецца для іх тою ж матуляю – добрай, ласкаваю, чулаю.
137 views18:06
Адкрыць / каментаваць
2021-06-29 11:47:35 Перакладаю шэпт дажджу,
пагляд вачэй,
трымценне гаю...
Кранаю,
слухаю,
гляджу,
я не пішу – перакладаю.

Алесь Разанаў
217 views08:47
Адкрыць / каментаваць
2021-06-20 15:01:48 Чалавек змалку павінен любіць Радзіму і ў сэрцы сваім праносіць вобразы яе праз усё жыццё сваё, павінен змалку чуць і казаць пяшчотныя словы пра яе. Нам Бацькаўшчына – Беларусь. А з чаго яна пачынаецца? Для кожнага чалавека Радзіма пачынаецца індывідуальна – з таго запаветнага кутка, той мясціны, дзе ён убачыў свет, дзе сказаў першае слова, ступіў першы крок. "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка", "Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць", "Ідзі ў родны край, там – і пад елкаю рай", "Кожнаму дразду жаль па свайму гнязду". Гэта – беларускія народныя прыказкі. У іх, праўдзівых і помных, – багатая мудрасць, вялікая духоўная энергія.

Родны кут, родная старонка, родная зямля... Якія святыя паняцці! Як бацька, і маці. Чалавеку заўсёды было ўласціва пачуццё роднасці з той зямлёю, на якой ён нарадзіўся і якая яго ўскарміла, узгадавала. Пра гэта ж казаў і славуты Францішак Скарына, разважаючы спярша пра тое, што і звяры знаюць ямы свае, птушкі ведаюць гнёзды свае, рыбы чуюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае...

Пра нашу Бацькаўшчыну можна гаварыць доўга, ды важна сказаць галоўнае: з часоў старажытных яе паважалі ў свеце; на працягу многіх стагоддзяў тут паўнакроўна пульсавала жыццё, развіваліся рамёствы, багацелі гаспадарка і культура; цягам стагоддзяў старажытная беларуская мова мела статус дзяржаўнай (на ёй друкаваўся "Статут Вялікага княства Літоўскага"), захоўваліся, шанаваліся добрыя традыцыі...

Васіль Жуковіч
508 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 13:39:24 З прадзедаў, з дзедаў,
З бацькі і з маці,
З роду праз род,
З учора ў сёння,
З сёння ў заўтра,
З плыні ў плынь,
З думкі ў думку,
Нязведаным тропам...

Іду ад сябе да сябе.

Валеры Дубоўскі
376 views10:39
Адкрыць / каментаваць
2021-06-13 12:53:16 Голасам моцы, ціха і важна
Гром пракаціўся ўгары.
Луг адазваўся грому працяжна,
Лес адгукнуўся стары.
Гай страсянуўся, дрогнула поле,
Долы той гук паняслі.
Ў гэтым раскаце чуецца воля,
Чуецца радасць зямлі.
Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы,
Чуецца моц і прастор...
Першыя громы! Сэрцу вы мілы,
Люб мне ваш смех паміж гор.
Міл майму сэрцу гоман далёкі,
Водгук вясёлы і шум.
Гром ты магутны, гром адзінокі!
Колькі ўскатурхаў ты дум!
Моцна мяне ты клічаш на волю –
Цяжка без волі мне тут.
Кланяйся, громе, роднаму полю,
Родны вітай ты мой кут!

Якуб Колас
538 views09:53
Адкрыць / каментаваць
2021-06-12 14:21:08 Галубок буркуе,
Зязюля кукуе,
Сарока стракоча,
А бацян клякоча.
Усе птушкі мову маюць,
Мовай роднай размаўляюць,
Мілагучнаю, сваёй, –
Гэтак, як і мы з табой.

Ценькае сінічка:
"Дзе мая сястрычка?"
Цёхкае салоўка:
"Дзе мая сяброўка?"
Ластаўка шчабеча:
"Дзе мая малеча?"
Кукуе зязюлька:
"Дзе мая матулька?"

Усе птушкі мову маюць,
Мовай роднай размаўляюць,
Мілагучнаю, сваёй, –
Гэтак, як і мы з табой.

Васіль Жуковіч
460 views11:21
Адкрыць / каментаваць
2021-06-01 19:41:45 – Варвара, што будзеш: шарлотку ці сала?
– Сала-сала-сала-сала!
Наш чалавек!
532 views16:41
Адкрыць / каментаваць
2021-05-20 19:25:29 Гэта многа – слухаць вечнасць,
Піць зямлі гаючы пах.
Любавацца Шляхам Млечным
І любіць няпросты шлях.
Мне ісці ім да знямогі,
Мне таптаць яго жарству.
На скразных вятрах эпохі
Я не пасынкам жыву.
І святло не згасла ў хаце,
У радзіннай старане,
І Радзіма разам з маці
Спадзяюцца на мяне.

Алесь Пісьмянкоў
680 views16:25
Адкрыць / каментаваць