Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#старонкі_дзённікаў 31 жніўня 1966 года Рыгор Барадулін занат | Партизанский образовательный✍пишем летопись вместе

#старонкі_дзённікаў

31 жніўня 1966 года Рыгор Барадулін занатаваў у дзённіку:

Ранішняе мора. Плячо ў плячо з хвалямі. Мора пачало ўзыходзіцца. Ноччу месяцовая дарожка. Белыя валы.
*** Шквалістыя валы ламаюць плячо, як сувоі плотнай тканіны. Конніца сівагрывая, адна шарэнга, другая адкачваецца, і ўсё мяшаецца. Мора хоча ў сушы адабраць некалішнія граніцы. Перадзел граніц. Чырвона-зарыўная поўня. Чорныя ад гневу. Моры — асобныя ханствы колішняй Залатой Арды.

А за чым назіралі сёння вы?

#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ