Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#старонкі_дзённікаў 30 жніўня 1941 года Максім Танк занатаваў | Партизанский образовательный✍пишем летопись вместе

#старонкі_дзённікаў

30 жніўня 1941 года
Максім Танк занатаваў у дзённіку:

Былі ў П.К. Панамарэнкі, які толькі што прыехаў з фронту. Расказваў пра баі пад Гомелем. Пайшоў блукаць па знаёмых з дзяцінства вуліцах Масквы. Ля Беларускага вакзала, як арыштанта, цягнулі салдаты велізарны заграджальны балон. Іх зараз больш, як зор над Масквой. Прайшоў міма фабрыкі, дзе некалі працавалі бацькі, міма Бутырскай турмы, сцяна якой, помню, была размалявана лозунгамі: «Смерць польскай буржуазіі»... Выйшаў на Ціхвінскую вуліцу. Вуліца мала змянілася. Магільнік, абшарпаная царква, у якой калісьці прасіў Мікалая-цудатворца, каб не каралі мяне дома за мае правіненні ў школе. I трэба сказаць, што ён выслухаў маю просьбу і абышлося без чарговай лупцоўкі. Пастаяў каля дома (№16, кв. 1), у якім жылі да самага ад’езду на Радзіму. Нічога тут за 20 год не змянілася.
Як дзяды, стаяць, пачарнелыя ад часу, двухпавярховыя дамы. Ледзь не спытаў: ці помняць яны мяне, падшыванца, які на іх двары гуляў са сваімі сябрамі ў бабкі, у гарадкі, шумам запаўняў іх скрыпучыя сходы, ганяў галубоў.

А што вы ўзгадвалі сёння?

#дабранач

#ПАРТИЗАНСКИЙ