Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Амаль што ўвесь апошні год у сваіх прытульных соцсеачках мы за | Горкi яблык

Амаль што ўвесь апошні год у сваіх прытульных соцсеачках мы займаемся гэткім славашапорканнем і нібыта зусім не задумваючыся і не баючыся заўрочыць, кідаемя страшным словам.

АКУПАЦЫЯ

Ну бо як інакш? Калі гэта не акупацыя і беларусы з’яўляюцца гаспадарамі ў сваей уласнай краіне, то атрымоўваецца, что яны дабраахвотна падтрымліваюць захопніцкую вайну Расіі супраць Украіны і злачынствы супраць чалавецтва, якія зараз здзясьняюсь Пуцін і яго найбліжшыя дзяржаўныя дзеячы?

Зноў жа, калі мы адмаўляемся ад адказаннысьці за злачынства здзейсненыя ў адносінах да Украіны і адкрыта прызнаем, что край наш – цяперь ўжо знаходзіца пад акупацыяй Расіі і кіруецца яе стауленнікам з дапамогай выключна гвалту, то чаму супраць акупантаў ўсе яшчэ ня распачалася узброенная барацьба? Таму, што страшна? Таму, што страшна.

Але само сабою з’яўляецца пытане. Чаму нашы народнаабрныя лідэры, якія ў гэты час знаходзяцца паза граніцамі краю і адпаведна ня маюць непасрэднай пагрозы да ўласнага жыцця і волі, не кажуць аб гэтым? Не крычаць аб гэтым ўголас? Чаму не заклікаюць беларусаў да ўзброеннага супраціву? Да двыверсіі і сабатажу, да чарговай рэйкавай вайны? Да новай хвалі забастовак пад лозунгам “НЕ ВАЙНЕ!” Што гэта? Страх страціць апошнія палітычныя балы і ўплыў? Страх таго, что беларусы і далей будуць баяцца, негледзячы на аніякія заклікі?

На мой зусім ня сціплы погляд яны – нашы лідэры, штаб, Ціханоўская і Ко – павінны выступіць з такім заклікам. Ужо. Цяпер. Зараз! У гэтую самую хвіліну!
Не “ДАРАГІЯ ЖЭНШЧЫНЫ” ( даруйце, спадар Лявон!), але “ДА ЗБРОІ ЗА ВОЛЮ!”

Справа беларусаў, прыслухацца да закліка ці не, але ён мусі прагучаць – і тады ў найгоршым выпадку беларусы застануцца трусамі і баязліўцамі, але ужо не маўклівымі пагадзіўцамі і пасобнікамі расійскіх акупантаў.

Пакуль браты-украінцы ў прамым сэнсе гінуць на вайне за сваю радзіму, нам даецца малы шанс. Магчымасць. Надзея. Бо мы зараз звязаныя адзиным ланцугом. Пакуль крамлеўскі злачынец захоплены сваей захопніцкай вайною, яго гаўляйтер застаецца сам на сам з народам.

Ці не пара зайграць гэтую вашую ПЕРАМОГУ?