2022-04-12 08:24:07
Школа развіцця супольнасцяў накіравана на развіццё розных навыкаў (soft skills) актывістаў і актывістак з Беларусі, якія гатовыя ўкладвацца ў фармаванне ўстойлівасці сваіх груп.
Тэмы Школы:
Гендарная роўнасць: стэрэатыпы аб ролі жанчын і мужчын у супольнасцях;
Інклюзія: як мы выключаем розных удзельнікаў і ўдзельніц, не заўважаючы гэтага;
Фасілітацыя: як арганізаваць працэс у супольнасці, каб дамовіцца аб агульных мэтах;
Камунікацыя і канфлікты: маўчаць нельга вырашаць;
Каманда, ролі і прыняцце рашэнняў;
Структурны падыход: дзе браць рэсурсы на нашыя ідэі;
Гарадская мадэрацыя: людзі, бізнес і дзярж.органы – як пачуць адзін аднаго;
Псіхалагічная ўстойлівасць: клопат пра сябе, кіслародная маска.
Курс складаецца з 8 лекцый, звязаных агульнай лініяй развіцця патэнцыялу мясцовых і тэматычных супольнасцяў Беларусі, аднак лекцыі дастаткова аўтаномныя, таму ўдзельнікі і ўдзельніцы могуць выбраць свой набор тэм для вывучэння.
Працягласць навучання: 1 месяц.
Фармат: Zoom вэбінары, 2 лекцыі на тыдзень – серада і пятніца ў 19.30 па Мінску.
Старт курса – 22 красавіка.
Заяўкі прымаюць анлайн да 15 красавіка, а аб выніках набору паведамяць не пазней за 20 красавіка.
2.3K viewsedited 05:24