Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Журналісты ў рэзідэнцыі – Мілан» запускае новы конкурс заявак | Варушыся!

«Журналісты ў рэзідэнцыі – Мілан» запускае новы конкурс заявак для журналістаў і медыя-прафесіяналаў, якія адчуваюць рызыку/пагрозу/запужванне для сваёй асобы як непасрэдны вынік журналісцкай працы.

Прапанова прадугледжвае пражыванне ў Мілане ад 3 да 6 месяцаў і распрацоўку спецыяльнай праграмы падтрымкі:

бяспечнае месца для працягу далейшага расследавання і публікацыі, адпачынку і аднаўлення (макс. 6 месяцаў)
бясплатная мэбляваная кватэра ў Мілане
медыцынскае страхаванне і псіхалагічнае кансультаванне (па жаданні)
штомесячная стыпендыя ў памеры 1000 еўра
выдаткі на праезд у і з Мілана (прыбыццё і вылет)
выдаткі на візу
удзел у трэнінгах па журналістыцы
магчымасць працаваць (пра бона) з камандамі QCode і OBC Transeuropa па самастойна выбраных прадметах

Падрабязнасці тут.