Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Набор на праграму «Настаўнік для Беларусі»: чакаюць актыўных л | Варушыся!

Набор на праграму «Настаўнік для Беларусі»: чакаюць актыўных людзей, гатовых разам змагацца з адукацыйнай няроўнасцю, адкрываць новыя магчымасці і развіваць патэнцыял дзяцей.

Удзельнікі/цы праграмы будуць выкладаць два гады ў школе. Для ўдзелу неабавязкова мець педадукацыю. Вас навучаць быць настаўнікам, які патрэбен дзецям!

Каб стаць «Настаўнікам для Беларусі», патрэбна:

мець вышэйшую адукацыю на момант 1 верасня 2021 года
прайсці адбор у Праграму і ўзяць удзел у Летнім чатырохтыднёвым інтэнсіве
быць гатовым адправіцца на 2 гады выкладаць у школу ў адзін з рэгіёнаў Беларусі
любоў да прадмета і дзяцей ⠀

Праграмма падтрымлівае ўдзельнікаў/ц, вы атрымаеце:
вялікую, дружную, прагрэсіўную супольнасць
сталую падтрымку куратара і метадыста
праектную падтрымку
стыпендыю ў дадатак да асноўнай зарплаты ў школе і кампенсацыю на арэнду жылля
магчымасць вучыцца ў магістратуры (для ўдзельнікаў без педадукацыі)
ноўтбук для зручнай працы

Заяўкі прымаюцца да 23 траўня 2021 па спасылцы.