Сення ў кінапакоі «Графiцi» паказваюць фiльм «Гравiтацыя» на беларускай мове
Доктар Раян Стоўн (Сандра Булак) — бліскучы медыцынскі інжынер, гэта яе першая місія на шатле, з ёй ветэран-астранаўт Мэт Кавальскі (Джордж Клуні), у якога апошні палет да выхаду на пенсію. Але на, здавалася б, руцінным выхадзе ў адкрыты космас здараецца стыхійнае бедства. Шатл руйнуецца, пакідаючы Стоўн і Кавальскі сам-насам — прывязанымі адзін да аднаго ў пустэчы.
Фільм агучаны суполкай «Belmovie — фільмы па-беларуску»
12.06
19:00
Бар «Графiцi» (зав. Калiнiна, 16)
Уваход вольны