Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Вітайце! Першы беларускамоўны дзіцячы ютуб-канал БЭЙБУС! З 11 | ХЗ. ХалезинЗнает

Вітайце! Першы беларускамоўны дзіцячы ютуб-канал БЭЙБУС!

З 11 кастрычніка пачынае працаваць першы беларускамоўны ютуб-канал БЭЙБУС для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў.

Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС – жыццярадасны дапытлівы непаседа, які збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых!

11 кастрычніка, 20:30 - Казкі з Маляванычам

Адна з галоўных мэтаў Бэйбуса і яго сяброў – лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё нашых дзетак беларускай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання. Мы будзем разам даследаваць свет, беражліва падтрымліваючы і развіваючы свядомасць будучыні нашай краіны.

Далучайцеся, сачыце за нашымі публікацыямі, падпісвайцеся на нас @bybaybus і раскажыце пра нас сябрам:

YouTube

Instagram

Facebook

E-mail: bybaybus@gmail.com