Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

У Мёрскім раёне прадаюць сядзібу Лапацінскіх Выстаўлены на пр | Неплохие Новости

У Мёрскім раёне прадаюць сядзібу Лапацінскіх

Выстаўлены на продаж сядзібна-паркавы комплекс «Леонпаль» з сядзібай Лапацінскіх у Мёрскім раёне. Таргі павінны адбыцца 6 снежня.

За комплекс просяць 23 600 рублёў. Належыць комплекс і тэрыторыя вакол яго прадпрыемству «Інтэграл». Разам з сядзібным комплексам даецца права арэнды 1,3 гектараў зямлі на мяжы з Еўрасаюзам на беразе Заходняй Дзвіны.

Пакупнік павінен будзе на працягу месяца пасля набыцця падпісаць ахоўнае абавязацельства і забяспечыць захаванасць сядзібы, бо яна з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

55.7998, 27.7805

@tropinki