Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

ЗАЯВА ПРЭЗЫДЫЮМА ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА 23.11.2023 23.11. | Ник и Майк

ЗАЯВА ПРЭЗЫДЫЮМА ПАРТЫІ НАРОДНАЯ ГРАМАДА

23.11.2023

23.11.2023 незалежным медыя рэсурсам Хартыя'97 была апублікавана навіна ад імені галоўнай рэдактаркі Наталлі Радзінай з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме.

https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=pfbid0ZdenUBR1yhurX3DYDrVrM23XD7xv69A21n2G1yAUZFxm3JpPEAKM9PRJWta7wFNSl&id=100001539157474

Партыя Народная Грамада патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча і абвергнуць, альбо падцвердзіць інфармацыю якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча.

Заклікаем беларусаў да правядзення акцый салідарнасці з палітвязнямі Беларусі каля будынкаў палітычных сілаў краіны знаходжання з мэтай перадачы закліку каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада.

Заклікаем міжнародную супольнасьць выступіць з патрабаваннем неадкладна ад адказных асобаў у Беларусі арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча

Заклікаем СМІ адказна паставіцца да працы і дапамагчы давесці патрабаванні партыі Народная Грамада

Заклікаем праваабарончыя арганізацыі Беларусі праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызвалення ўсех, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам і давесці рэальную сітуацыю аб пагрозе для людзей, якія знаходзяцца ў турмах.

Час ультыматумаў настаў.

Жыве Беларусь