Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З Днем Незалежнасці! Ще не вмерла України і слава, і воля, Ще | Народное Антикризисное Управление

З Днем Незалежнасці!

Ще не вмерла України і слава, і воля,
Ще нам, браття молодії, усміхнеться доля.
Згинуть наші воріженьки, як роса на сонці.
Запануєм i ми, браття, у своїй сторонці.

Сёння словы дзяржаўнага гімна Украіны б'юцца ў нашых сэрцах і ўсяляюць веру ў перамогу над злом, як і словы гістарычнага гімна Беларусі:

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму святую
I ваякаў на грозных канях.

Перад намі стаіць гістарычны выклік - абараніць права быць незалежнымі і дэакупаваць нашы землі ад расійскага агрэсара.

Той, хто хоча заняволіць нас, сустрэў адпор свабодных і смелых украінцаў і ўкраінак, побач з якімі змагаюцца сотні беларускіх хлопцаў і дзяўчат. І мы не маем сумневаў, што перамога будзе за намі – вольнымі народамі Украіны і Беларусі!

Не сумнявайцеся, што вельмі шмат беларусаў на баку ўкраінцаў, і мы будзем рабіць усё, каб аднавіць добрыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай.

З Днем Незалежнасці!
Слава Украіне!