Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#CultureNAU Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі | Народное Антикризисное Управление

#CultureNAU
Праграма мерапрыемстваў у Музеі Вольнай Беларусі

Мерапрыемствы на гэтым тыдні:

- куратарская экскурсія Вольгі Мжэльскай па выставе беларускага мастака Ігара Цішына «Дом, у якім разлятаюцца сцены. Паміж двумя імгненнямі» на польскай мове. 16 жніўня а 14.00;

- варштаты беларускага традыцыйнага танца разам са Школай беларускай традыцыйнай культуры ў Варшаве. 16 жніўня а 18.00;

- мастацкае чытанне п’есы “How are you?” ад TEAM THEATRE (аўтар - Віталь Карабань, рэжысёр - Андрэй Новік, музычнае афармленне - Дар’я Новік). 19 жніўня а 18.00. Увага! Папярэдняя рэгістрацыя тут;

- адкрытая сустрэча з Аляксандрам Кныровічам – беларускім бізнесоўцам, грамадскім дзеячам, адным з заснавальнікаў Беларускай Супольнасці Бізнесменаў (БСБ у Польшчы). Аляксандр распавядзе аб праекце «Дэпутат» і яго выніках. Што адказалі прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху на 12 вострых пытанняў ад беларусаў напярэдадні і падчас Канферэнцыі «Новая Беларусь»? 19 жніўня а 18.00.

Адрас: Foksal 11, Warszawa

#НАУ
@nau_belarus