Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#NAUreport Прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўленн | Народное Антикризисное Управление

#NAUreport

Прадстаўнікі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення прынялі ўдзел у рабочай сустрэчы ў Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы

Пытанні, якія абмяркоўваліся з прадстаўніцамі Дэпартамента міжнародных сувязяў Сузанай Пшыпкоўскай (Zuzanna Przypkowska) і Мартай Уздоўскай-Ліс (Marta Uzdowska-Lis), у першую чаргу, былі прысвечаны магчымасцям рэалізацыі культурных праектаў беларускіх творцаў, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

Таксама была закранута сітуацыя са знішчэннем матэрыяльнай культурнай спадчыны ва Ўкраіне падчас вайны і нематэрыяльнай культурнай спадчыны беларусаў ва ўмовах акупацыі нашай краіны.

Акрэслены планы па правядзенні сумесных беларуска-украінска-польскіх культурных праектаў на бліжэйшую перспектыву.

#NAUculture