Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

#NAUreport Дзённік з Акрэсціна – у фонд Музея Вольнай Беларусі | Народное Антикризисное Управление

#NAUreport
Дзённік з Акрэсціна – у фонд Музея Вольнай Беларусі

Iзалятар на Акрэсцiна стаў сімвалам злачынстваў беларускіх сілавікоў у жніўні 2020 года.

Адзін з тых беларусаў, хто адбываў тэрмін на Акрэсціна i ў Жодзiна па артыкуле 23.34, перадаў у Музей Вольнай Беларусі лічбавую копію свайго дзённіка. Аўтар зафіксаваў успаміны аб побыце за кратамі і людзях, якіх сустрэў. Інфармацыя ў дзённіку добра раскрывае ўмовы, у якіх былі вымушаны знаходзіцца тысячы простых беларусаў, незаконна кінутых рэжымам за краты. Частка дзённiка – перад вамi.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выказвае падзяку аўтару дзённіка, а таксама ўсім прыватным асобам, хто перадае асабістыя рэчы і іх лічбавыя копіі ў фонд Музея Вольнай Беларусі. Мы чакаем ад вас інфармацыю аб прадметах музейнага значэння, звязаных з беларускімі пратэстамі ў 2020-2021 гадах, праз чат-бот @NAUsupport. Усе дадзеныя аб уладаальніках прадметаў, перададзеных у музей, пры іх жаданні, застануцца ананімнымі.

Разам мы захаваем нашу гісторыю.

#НАУ
@nau_belarus