Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Пачыталі праграму Мова24 і сабралі свой топ з 10 імпрэзаў. Дал | МГЛУ за Свабоду

Пачыталі праграму Мова24 і сабралі свой топ з 10 імпрэзаў. Далучайцеся!

Спасылкі для ўваходу ў пакой 1 і пакой 2 шукайце тут.

12:00 – 13:00, пакой 2
Добрая фатаграфія
Павел Ганчар пра кампазіцыю, вартыя сюжэты, найлепшыя ўзоры сусветнай гуманістычнай фатаграфіі.

13:15 – 15:15, пакой 2
Ствараем беларускую медыа-прастору (праца з цікток, інстаграм і ютуб па-беларуску)
Ліза Ветрава раскажа, як перавесці беларускую мову ў сацсетак у паўсядзеннасць.

13:15 – 14:45
"Музейны куфэрак" — пра музеі і іх наведвальнікаў
Аляксандр Калбаска — пра музеі і тое, як яны саманадзейных наведвальнікаў "у зман уводзяць".
Запісацца

14:45 – 15:45
Віктарына па беларускіх вершах з Ганнай Севярынец
Запісацца

16:00 – 17:30, пакой 1
Сольныя ідышскія танцы
Даследчыца Ната Голава раскажа, як яна шукала сваю беларускую яўрэйскую ідэнтычнасць праз танцы. Скрыпка, архіўнае відэа, а таксама полька і хосідл!

17.30-18.30
Навуковая дзейнасць: парады маладым
Ірына Мурашова пра тое, як падацца на грант і пачаць шукаць працу ў сусветных ВНУ. Карысныя парады ад міжнароднага праекта дапамогі маладым навукоўцам.
Запісацца

18:00 – 19:00, пакой 1
Адрасы Інбелкульта
Лекцыя пра адну з найважнейшых навуковых і культурных устаноў Беларусі ў ХХ ст. Інбелкульт.

19:00 – 20:00
Беларускія падкасты пра ўсё на свеце ад Ганны Дзягель
Запісацца

01:15 – 02:30, пакой 2
Гісторыя і сучаснасць беларускай дуды
Яўген Барышнікаў пра тое, адкуль пайшло і як развівалася на нашых землях дударства, адна з самых важных і самых забытых культурных з'яў Беларусі.

Ну і пра коцікаў не забудзьцеся — ужо пачынаюцца!

11:00 – 12:00, пакой 1
Пра коцікаў: міфалагічных, чорных і любімых
Таццяна Валодзіна пра вобраз ката ў народнай культуры — тэкстах, абрадах і жыццёвых сітуацыях колішняга і сучаснага беларуса.