Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Падорым дзецям палітвязняў крыху радасці ўжо гэтым летам Вы в | МотолькоПомоги

Падорым дзецям палітвязняў крыху радасці ўжо гэтым летам

Вы ведаеце, што сем’і палітвязняў сутыкаюцца з вялізарнай колькасцю цяжкасцей і часам не хапае грошай нават на самыя базавыя рэчы. А ў шмат якіх палітвязняў ёсць дзеці, якія таксама, як і ўсе іншыя, хочуць паехаць летам на летнік, новыя красоўкі ці запісацца на баскетбол.

Таму фонд BYSOL разам з 5-ю беларускімі арганізацыямі распачаў спецыяльны збор, каб падорыць дзецям палітвязняў хоць крыху радасці ўжо гэтым летам.

Сабраныя сродкі пойдуць на тое, каб дзеці палітвязняў маглі наведаць дзіцячыя летнікі, экскурсіі, запісацца на курсы па сваіх інтарэсах ці пайсці ў спартовую секцыю. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра.

На дадзены момант сабрана ўжо
€3 060 з €20 000.

Падтрымаць збор можна тут

З Беларусі на сайт BYSOL варта заходзіць толькі праз VPN.

У сувязі з абвінавачваннямі ў экстрэмізме, каманда BYSOL заклікае карыстацца толькі карткамі еўрапейскіх банкаў, альбо данаціць праз PayPal (але не праз прывязаныя карткі).