Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі | МотолькоПомоги

Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне

26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага @ecohomengo, у розных гарадах свету.

На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць:

Варшава. 20.04 а 19:00.
Rynek Starego Miasta, 2
Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда;

Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6.
Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі;

Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20.
Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»;

Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11.
Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;

Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

@motolkohelp