Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

«Поиграли с нацизмом» – прапагандысцкія памыйкі дыягнаставалі | Мая Краіна Беларусь

«Поиграли с нацизмом» – прапагандысцкія памыйкі дыягнаставалі нацызм у … нотах?!

Уся нашая рэдакцыя рагоча з набору словаў, што выдаў адзін з адыёзных прапагандысцкіх паблікаў.

Лёгіка такая: калі Раммштайн – то нацызм.
А нават калі не нацызм, то Раммштайн – яны ж немцы. Як Вагнер. І ноты тыя ж выкарыстоўваюць (до, рэ, мі і г.д.) А Вагнер хто? Любімы кампазітар Гітлера! Выснова: выкарыстоўваеш ноты – нацыст!

Кіруючыся такой лёгікай, лёгка прыйсьці да высноваў кшталту: прапагандысты пішуць па-расейску, а хто яшчэ пісаў па-расейску? Чыкаціла! Адсюль мараль: беларускія прапагандысты – маньякі!

Што азначае такая абсурдная крытыка з боку аматараў рэжыму? Хіба тое, што ТыкТок сапраўды атрымаўся – трэба падпісвацца

Цікава, што з усіх клясыкаў неасавецкія прапагандысты пазналі толькі аўтараў, якіх можна хоць неяк лічыць савецкімі…

Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok