Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Па ўсім сьвеце прагрымелі акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю. Г | Мая Краіна Беларусь

Па ўсім сьвеце прагрымелі акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю. Гэтыя акцыі прысьвечаныя 6 месяцаў ад выбараў, а таксама беларускім палітвязьням і незаконна затрыманым. За выходныя — хаштэг #standwithbelarus трапіў у трэнды і сабраў больш за 23,000 твітаў. Больш за 11,000 чалавек далучыліся да акцыі праз сайт https://istandwithbelarus.org. Больш за 40 краін і 100 гарадоў падтрымалі акцыю: маршамі, перформансамі, падсветкай будынкаў, творчымі мерапрыемствамі, сустрэчамі. Беларускія дыяспары арганізавала акцыі салідарнасьці па ўсім сьвеце. Да Дня Салідарнасьці далучыліся Ангела Мэркель, кіраўнікі Эўрапарлямэнту, Кангрэс ЗША, урады Украіны, Літвы, Польшчы, Нідэрляндаў, Швэцыі, Канады і дзясяткаў іншых краінаў. Акцыю падтрымалі нават урады такіх далёкіх краін як Японія, Ісьляндыя, Коста Рыка. З нагоды Дня салідарнасьці Нямеччына і Канада задэкляравала падтрымку беларускім СМІ. Парлямэнтары 8 краінаў узялі шэфства над беларускімі палітычнымі вязьнямі. Эўрапарлямэнт паабяцаў пашырыць санкцыі.