Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

​​Пару фактаў з біяграфіі новага грамадзяніна Украіны Аляксанд | Блог Єнота-Мізантропа

​​Пару фактаў з біяграфіі новага грамадзяніна Украіны Аляксандра Няўзорава:

1. Быў прыхільнікам Жнівеньскага Путча за захаванне СССР.
2. Здымаў сюжэты, якія гераізуюць дзеянні віленскага і рыжскага АМАПа (ОМОНа), якія спрабавалі не дапусціць выхаду Летувы і Латвіі са складу СССР.
3. Падтрымліваў дзеянні расейскіх войскаў у Чачэнскіх Войнах.
4. Быў стваральнікам арганізацыі "Нашы" (“Народно-Освободительное Движение”), якая адпраўляла баевікоў у Прыднястроўе і ўчыніла масавыя беспарадкі ў Эстоніі падчас зносу савецкага помніка.
5. Быў даверанай асобай Пуціна, агітаваў за яго і называў «единственным, кто сможет удержать от катастрофы ежесекундно разваливающуюся империю».

Іншымі словамі, Няўзораў - асоба вельмі супярэчлівая і прадастаўленне яму ўкраінскага грамадзянства не толькі сумнеўна, але абразліва для Летувы, Латвіі і Эстоніі, якія так шмат зараз робяць для дапамогі Украіне.

Лепш бы далі грамадзянства беларускім добраахвотнікам, якія праліваюць кроў на поле бою. Калі да атрымання грамадзянства добраахвотнік-беларус патрапіць у палон, то яго выдадуць Лукашэнку і яму пагражае смяротнае пакаранне.

Падпісаць петыцыю аб прадастаўленні ўкраінскага грамадзянства добраахвотнікам (не толькі беларусам) можна тут.