2021-03-27 13:56:11
Публікую рэліз ад Купалаўцаў:
Дзень тэатра Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» вітае прэм'ерай. У гэта свята мы хочам паразмаўляць з нашымі гледачамі пра страх, а нашым голасам будзе адзін з найвыбітнейшых пісьменнікаў ХХ стагоддзя – Бертальд Брэхт. У трыццатыя гады Брэхт быў пазбаўлены нямецкага грамадзянства і вымушаны быў эміграваць. Але ва ўсе краіны, дзе пасля жыў пісьменнік, упэўненымі крокамі паступова прыходзіў страх – дабіраўся нацызм.
П'еса «Страх і галеча Трэцяга рэйха» расказвае зусім не пра ўзнікненне нацызму. Гэтае падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы Брэхт пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак. Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, што не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе.
Дзень тэатра – сімвалічны дзень, асабліва сёлета. Мы – тэатр без сцэны, тэатр у выгнанні. Самае моцнае, што мы можам зрабіць у такі дзень, – гэта выказацца на той мове, якая найбольш зразумелая нам – на мове тэатра. Калі, як не сёння.
Мы прадстаўляем вам трылогію «Страх».
Спектакль разбіты на 3 часткі, якія мы будзем публікаваць па чарзе – 27, 28 і 29 сакавіка. «Страх» будзе даступны цягам некалькіх дзён пасля прэм'еры.
Бертальд Брэхт
«Страх»
паводле п'есы «Страх і галеча Трэцяга рэйха».
Прэм'ера адбудзецца ў 21:00 на ютуб-канале «Купалаўцы»:
https://youtube.com/channel/UCoS4_e9Re3RGf1obN_6Wepw
27 сакавіка 21:00. Частка першая. Спасылка:
28 сакавіка 21:00. Частка другая.
29 сакавіка 21:00. Частка трэцяя.
Усе часткі будуць даступныя для прагляду да 31 сакавіка. Даты далейшых паказаў мы штомесяц публікуем у рэпертуары на нашых старонках:
https://www.facebook.com/kupalaucy/
https://instagram.com/kupalaucy
Калі гледачы маюць жаданне падтрымаць нас, ёсць актуальныя спосабы падтрымкі:
https://destream.net/live/Kupalaucy/donate
Або стаць непасрэдна спонсарам канала:
https://m.youtube.com/channel/UCoS4_e9Re3RGf1obN_6Wepw
З павагай, Незалежная тэатральная група "Купалаўцы".
411 views10:56