Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Чулі пра закрыццё культурнага хаба ОК16 на Кастрычніцкай? Пр | minsk theatre live

Чулі пра закрыццё культурнага хаба ОК16 на Кастрычніцкай?

Праект творчай прасторы быў рэалізаваны дзякуючы Віктару Бабарыку, а узначальвала ОК16 пэўны час таму Марыя Калеснікава.

У апошнія месяцы прастора ўзнавіла працу і там зноў пачалі адбывацца цікавыя культурныя падзеі. Але "вы ж усё разумееце": гэтае не магло працягвацца доўга і на пляцоўку завіталі з праверкамі, праз якія ОК16 быў зачынены. Недзяржаўныя кампаніі "АРТ Карпарэйшн", HomoCosmos і Сучасны мастацкі тэатр вымушаны былі зноў шукаць месца для паказа сваіх спектакляў.

2 лютага а 19 гадзіне завітвайце ў анлайн-канферэнцыю у ZOOM, каб з першых вуснаў даведацца пра сітуацыю з ОК16.
Спікеры:
Анжаліка Крашэўская — дырэктар Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".
Іна Кавалёнак — прадзюсар тэатральных праектаў Оk16.
Уладзімір Ушакоў — заснавальнік і мастацкі кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра.
Кацярына Саладуха — прадзюсар Незалежнай тэатральнай кампаніі HomoCosmos.
Рэгістрацыя па спасылцы: https://bit.ly/2YhPYPm