Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

LIVE: Спектакль 'З жыцця выкапняў' Новага драматычнага тэатра | minsk theatre live

LIVE: Спектакль "З жыцця выкапняў" Новага драматычнага тэатра

Сёння, 5 снежня, у 20:00, Беларускі Фонд Культурнай Салідарнасці ладзіць анлайн-паказ спектакля "З жыцця выкапняў" у падтрымку супрацоўнікаў Новага драматычнага тэатра.

Трупа НДТ далучылася да Агульнанацыянальнай забастоўкі, за што адміністраця тэатра падала ў суд, які прызнаў забастоўку незаконнай. У выніку 11 акцёраў і тры супрацоўнікі напісалі заявы на звальненне, двое з іх – пад ціскам адміністрацыі тэатра. Паводле загаду зверху, актораў забаронена браць у іншыя дзяржаўныя тэатры.

Падчас прагляду вы можаце зрабіць ахвяраванне, каб падтрымаць звольненых супрацоўнікаў, на любую суму тут: https://byculture.org/donate

"З жыцця выкапняў" - пастаноўка Дзмітрыя Багаслаўскага паводле п'есы амерыканскага драматурга і сцэнарыста Фрэдэрыка Стропеля. П'еса складаецца з 7 самастойных навел.

Глядзіце сёння ў 20:00 праз Facebook, альбо YouTube