Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

Зірніце, сябры, які ёсць цікавы верш да дня Перамогі ў савецка | Уручье-Инфо (Уручье, Копище, Военный городок, Озерище, 9 км)

Зірніце, сябры, які ёсць цікавы верш да дня Перамогі ў савецкага класіка Пімена Панчанкі...

***
Грымяць, грымяць святочныя салюты...
І феерверкі зырка рассыпаюцца,
І дзетвара да батарэй збягаецца,
І смех, і крык на кожнай плошчы люднай.

А мне заўсёды страшнавата робіцца,
Як неба засцілае дымам шызым,
І жаласна звіняць у вокнах шыбы,
І нечыя матулі сумна горбяцца.

Руіны пад асфальтам ціха стогнуць,
І прывіды мінулага ўстаюць,
І б’юць гарматы ў маладосць маю,
І вусны ад пякельнай смагі сохнуць...

Вам весела, шчаслівыя дурніцы,
Вас цешаць халастыя перуны,
А я ўвесь век нясу ўсё ад граніцы
Трывожныя калючыя зарніцы,
І плач, і хрып, і грукаты вайны.

Нявесела, як сто гармат бабахне...
Нясцерпна горка гарадам згараць,
Нялёгка і героям паміраць,
І кожны подзвіг кроўю душна пахне...

Сябры мае,
Прашу цішэй паліць:
Зямлі яшчэ баліць.
І мне баліць.

Пімен Панчанка
(1964)

p.s. А між тым, верш напісаны яшчэ да таго як 9 траўня стала афіцыйным выходным і сапраўды пафасным савецкім святам...

#вершдня