Получи случайную криптовалюту за регистрацию!

З мэтай далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, п | Министерство образования Республики Беларусь

З мэтай далучыць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць веды пра родны край, беларускія традыцыі, фальклор у ДУА "Прылуцкі яслі-сад" Мінскага раёна прайшло музычнае свята «У госці да бабулі». Апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы дзеці спявалі песні на роднай мове, расказвалі вершы, гулялі ў беларускія народныя гульні. Удала ў выхаванцаў атрымлівалася граць « Лявоніху» пры дапамозе драўляных лыжак і бубна.
Каб яшчэ больш паглыбіцца ў культурную спадчыну Беларусі, дзеці разам з бацькамі рыхтавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні.
Весела, ярка i эмацыянальна прайшло свята.